Ракушка без лака дакладна - я яе адмыслова з Чарнагорыі прывезла, для сомікаў. Яны вельмі любяць там жыць. І анцыструсы і паласатыя. Менавіта за яе паласатыя і пабіліся тыдзень таму. А старыя анцыструсы (якія ўжо памерлі, нажаль) нават памнажаліся там. І анцыстрыкі з'яўляліся ў агульным акварыюме, бо бацька ахоўваў, а смаўжы і рыба не маглі далезьці. У вежы смаўжы зжыралі ікру (не бачна смаўжоў у акварыюме - верны прызнак, што ікра ў вежы
)
Валіснерыя ў мяне не расце
. Шмат разоў спрабавала. Вунь чахлыя кусцікі стрэлаліста ледзь трымаюцца. У мяне добра растуць анубіясы і вось ТОЕ даўгое не заднім плане.
Барбусаў мала - у першым пасце напісана. Куплю. Травы таксама яшчэ куплю, вось пачакаю, калі лімоннік дажруць, і пайду па новую траву
Вежа ў мяне вялікая - гэта яна глядзіцца маленькай. Яшчэ яна зверзху плоская і туды можна ставіць раслінку ў гаршэчку, якую трэба часова абараніць ад смаўжоў. Вельмі карысная вежа
А тон спакойны - бо "зялёнкай" парасла.
А ты не ведаеш, як называецца расліна а-ля морква справа ля фільтра? Я яе нядаўна купіла. Але ў мяне яна ня правільна расце - лісцікі не разрэзаныя-маркоўныя. а звычайныя, плоскія