Спадзяюся, маё смешнае пытанне вас павесяліць
Збылася мара ідыёткі - мне падаравалі крэветак, неакардынак. Жывуць у асобным маленькім акварыюме.
Вырашыла я іх парадаваць і даць ім жывой карэтры (цяпер я ўжо ведаю, што жывое яны не ядуць...).
У выніку ў акварыюме цяпер жывуць крэветкі і карэтра.
Пытанне - як пазбавіцца ад апошніх.
Падсяліць часова рыбку - страшна, бо ёсць шмат дробных крэветак. Самыя мірныя рыбкі - крапчатыя сомікі.
Яшчэ пытанне: што будзе, калі карэтру не лавіць? Яна здохне ці ператворыцца ў камароў (ці ў што яна там ператвараецца)?
Як пазбавіцца ад карэтры
Автор темы
Julcik
, 10 мар 2009 22:17
Сообщений в теме: 7
#1
Отправлено 10 Март 2009 - 22:17
#2
Отправлено 10 Март 2009 - 22:45
У мяне таксама так было, але з лягухай Яна не ўсіх з'ела і праз некаторы час з'явіліся камары. Але не шмат і яны не кусацца Калі лічынкі былі добрыя (жывыя, не "памятыя"), то павінны жыць Злавіць карэтру ўжо амаль нерэальна.
ПС, у мяне крэветкі елі жывую карэтру... Неакарыдыны...
ПС, у мяне крэветкі елі жывую карэтру... Неакарыдыны...
#3
Отправлено 10 Март 2009 - 22:58
Я таксама гугліла, што мусяць есці. Тым больш, што дробненькая такая (самую дробную брала). Але не ядуць, гады
Можа праз пару дзён зразумеюць.
Можа праз пару дзён зразумеюць.
#4
Отправлено 10 Март 2009 - 23:03
Можа яны яе не знаходзяць Яна ж не пахне Паспрабуйце на паверхню вады кінуць трохі сухога корма-парашка. Ён будзе на паверхні, крэветкі пачуюць пах, і пойдуць збіраць корм, а там, глядзі, і карэтру захвацяць У мяне, напрыклад, заўседы лапкамі перабіраюць нешта з паверхні, калі корма сухога дам А карэтра таксама звычайна зверху плавае
#5
Отправлено 11 Март 2009 - 04:11
А механически , сачком с мелкой ячейкой ( такие выпускает Hagen под маркой Marina) не пробовали?
#6 Гость_Вітáль_*
Отправлено 11 Март 2009 - 10:39
Калі карэтра дробная, то запусьціце якую самку гупі, яна іх паесьць. Крэветкі ўсё ж разумнейшыя, яны ўцякаць будуць, а гупі будзе есьці тое, што больш дасяжна.Я таксама гугліла, што мусяць есці. Тым больш, што дробненькая такая (самую дробную брала). Але не ядуць, гады
Можа праз пару дзён зразумеюць.
#7
Отправлено 11 Март 2009 - 11:12
самый простой способ - запустите живородку. креветки ваши будут в безопасности. их поймать труднее, чем каретру. у меня креветки и с цихлидами (рамирезы) живут, но их (креветок) количество регулируется с лабораторной точностью. а креветосов само то кормить сухим кормом.
#8
Отправлено 11 Март 2009 - 14:51
Гупі, нажаль, няма. Нікога няма, акрамя барбусаў, 4 маленькіх скалярый і розных сомікаў.
Сачком часткова палавіла - але карэтра таксама не дурная, схавалася ў мох.
Праз нейкі час яшчэ палаўлю - можа вылезе. Прынамсі зменшыць колькасць камароў гэта дакладна дапаможа
Сачком часткова палавіла - але карэтра таксама не дурная, схавалася ў мох.
Праз нейкі час яшчэ палаўлю - можа вылезе. Прынамсі зменшыць колькасць камароў гэта дакладна дапаможа