Фішэр,тел. в личку. могу пригласить.
дзякую за прыемна і карысна праведзены час. Рыбсы вельмі радыя дыяптомусу. Праўда, скалярыі не адразу прасяклі тэму, спачатку не зразумелі, што да чаго. Дыяптомус, аказваецца, даволі празрысты. Затое пецыліі адразу скемілі. Дзьве самачкі пецыліяў разрадзіліся адна - у той жа вечар, другая назаўтра, як Вы і меркавалі. Я ім у адсаднік да дыяптомуса матыля даваў, ну і калі раджаць пачалі яшчэ падкінуў. Малькоў ня зьелі, самачкі адпушчаны ў агульнік. Малькі зараз лопаюць дыяптомуса зь вялікім задавальненьем. Як лічыце, адным дыяптомусам іх карміць дастаткова ці трэба яшчэ нешта даваць? Як лепш, каб дыяптомус пастаянна прысутнічаў у ёмістасьці ці перыядычна дазваляць ім зьядаць ўсё і даваць прагаладацца?
Яшчэ раз дзякую за запрашэньне. :friends: