У дзень пакупкі тэмпература вады была недзе 22С. У першы вечар асаблівых адхіленьняў у паводзінах не назіраў, аднак назаўтра самец стаў рабіць такія рухі якія я назваў бы "плаў на месцы" (па аналёгіі з бегам на месцы), стаў горш за самак рэагаваць на прыкорм. Плаўнікі складзеныя, крыху прыціснутыя да цела. Па майму папярэдняму вопыту (у мяне быў 10 гадовая перапынак у акварыюмістыцы) ведаю, што такое часта здараецца таксама ў мечаносцаў і малінэзій (магчыма крыху радзей). Самі па сабе такія паводзіны не прыводзяць да сьмерці, але рыбка ў выніку страты апетыту паступова хірэе і, ў рэшце рэшт, загінае (гэты працэс можа займаць месяц-два ці нават болей).
Падняў тэмпературу да 25-27 (засталіся смутныя ўспаміны, што гэта калі-некалі дапамагала), пакуль ёмістасьць прагравалася, рыбка перабазавалася пераважна ў вобласьць абагравальніка . Зараз рыбка павесялела.
Гэта хвароба, ці яму было проста холадна? Такія паводзіны ў пецыліевых вельмі распаўсюджаныя (часта бачу гэта і ў магазінах і на рынку). Ніколі нічога не назіраў падобнага ў іншых відаў рыб.
Сообщение отредактировал Віталь: 20 Ноябрь 2007 - 17:27